ТУМАНІШВІ́ЛІ Міхаіл Іванавіч (6.2.1921, Тбілісі — 1996),
грузінскі рэжысёр, педагог. Нар. арт. СССР (1981). Скончыў Грузінскі тэатр. ін-т (1949). З 1949 у Т-ры імя Ш.Руставелі (Тбілісі), з 1971 гал. рэжысёр груз. тэлебачання, з 1975 маст. кіраўнік Т-ра кінаакцёра кінастудыі «Грузія-фільм». Адначасова выкладаў у Грузінскім тэатр. ін-це (з 1960 праф.). Розным паводле жанру і стылю работам уласцівы прастата маст. лексікі, псіхал. дакладнасць, найтанчэйшая нюансіроўка ў распрацоўцы характараў. Сярод пастановак: «Такое каханне» П.Когаўта (1959), «Гаспадыня гасцініцы» К.Гальдоні (1962), «Чынчрака» паводле Г.Нахуцрышвілі (1963), «Дон Жуан» паводле Мальера, А.Пушкіна, М.Булгакава, «Наш гарадок» Т.Уайлдэра і Р.Габрыядзе (абодва 1981), «Свінні Бакдлы» паводле Д.Клдыяшвілі (1982) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1988.
т. 16, с. 26
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)