ТУМАНГА́Н (кар.),

Тумыньцзян (кіт.), рака, на большай частцы цячэння пагранічная паміж КНДР і Кітаем, у нізоўях — паміж КНДР і Расіяй. Даўж. 521 км, пл. бас. 41,2 тыс. км². Вытокі на пласкагор’і Чанбайшань, цячэ ў вузкай і глыбокай даліне паміж Паўн.-Карэйскімі і Усх.-Маньчжурскімі гарамі, упадае ў Японскае м., утварае эстуарый. Веснавое разводдзе. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная на 85 км ад вусця. На Т. — гарады Мусан, Хверон (КНДР).

т. 16, с. 26

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)