Існаваў у Бабруйску з 2-й пал. 16 ст. да 1649 як рэзідэнцыя Бабруйскага староства. Размяшчаўся непадалёку ад Бабруйскага замка на беразе р. Бярэзіна. Цэнтр кампазіцыі — вял. драўляны дом на 7 падклецях (у іх размяшчаліся службовыя памяшканні). Жылая частка ўключала прыхожую, сталовую, 6 камор і 4 жылыя пакоі з камінамі і печамі з рознакаляровай паліванай кафлі. На галерэю жылой часткі вяла 2-маршавая вонкавая лесвіца. Двор быў абнесены астрогам. За дваром над Бярэзінай размяшчаліся стайня з вазоўняй і бровар, на р. Бабруйка — млын.
акружэнне пад Бабруйскам войскамі правага крыла 1-га Бел. фронту ў ходзе Бабруйскай аперацыі 1944 6 дывізій 9-й ням. арміі ў Вял. Айч. вайну. Сав. 3-я і 48-я арміі, якія наступалі з раёна Рагачова, і 65-я армія, што наступала з раёна на Пд ад Парычаў, 27.6.1944 злучыліся на Пн ад Бабруйска, замкнулі акружэнне 40-тысячнай групоўкі ворага і пачалі яе ліквідацыю. 526 самалётаў 16-й паветр. арміі на працягу 1,5 гадзіны наносілі ўдары па праціўніку, які рыхтаваў прарыў. 28 чэрв.сав. войскі закончылі ліквідацыю акружанага праціўніка. 5-тысячнай групоўцы ворага ўдалося прарвацца з раёна Бабруйска ў напрамку Асіповіч, але і яна была ўзята ў палон. 29 чэрв. быў вызвалены Бабруйск.
Да арт. Бабруйскі «кацёл». Гітлераўцы, узятыя ў палон пад Бабруйскам. Чэрвень 1944.
БАБРУ́К (Сяргей Антонавіч) (15.2.1901, в. Шубічы Пружанскага р-на Брэсцкай вобласці — 18.3.1962),
генерал-лейтэнант (1955), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1940), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1947). У Чырв. Арміі з 1920. У Вял. Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941, з 1944 камандзір стралк. дывізіі ў складзе 3-га Укр. фронту. Вызначыўся пры ліквідацыі нікапальскай групоўкі праціўніка (Украіна). Дывізія пад яго камандаваннем у лютым 1944 знішчыла шмат жывой сілы, баявой тэхнікі ворага. Да 1960 у Сав. Арміі.
найвышэйшы масіў у Гал. градзе Крымскіх гор на Украіне. Выш. да 1545 м (г. Раман-Кош). Платопадобная паверхня, складзеная з вапнякоў. Паўд. схілы ўкрыты хваёва-дубовымі, паўн. — букавымі лясамі. Каля падножжа Бабуган-Яйлы прыморскія курорты Гурзуф і Алушта.
вузканосая малпа сям. мартышкападобных. Пашыраны ў Цэнтр. і Усх. Афрыцы. Жыве ў стэпавых і гарыстых мясцовасцях.
Даўж. цела да 75 см, хваста 60 см. Афарбоўка поўсці жаўтаватая (адсюль другая назва). Склад цела моцны. Морда падоўжаная, галава падобная на сабачую. Валасяное покрыва шорсткае, доўгае. Вядзе наземны спосаб жыцця. Жыве вял. (да некалькіх сотняў) статкамі. Корм раслінны і жывёльны.
БАБУ́К (Уладзімір Вікенцьевіч) (26.6.1897, в. Навасёлкі Пухавіцкага р-на Мінскай вобласці — 20.9.1977),
бел.хірург.Д-рмед.н. (1937), праф. (1938). Засл. дз. нав. Беларусі (1948). Скончыў Казанскі ун-т (1923). З 1937 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па эксперым. і клінічным лячэнні траўматычнага шоку і крывацёку, хірург. лячэнні астэаміэліту, спантаннай гангрэны. Распрацаваў метады лячэння вострай прамянёвай хваробы, апендыкулятарных інфільтратаў, апёкаў, сепсісу.
Тв.:
Травматический шок и острые кровопотери. Мн., 1953;
вёска ў Беларусі, у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 20 км на Пн ад г. Петрыкаў, 190 км ад Гомеля, 14 км ад чыг. ст. Муляраўка. 713 ж., 245 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. За 2 км ад Бабунічаў магіла ахвяраў фашызму.