абагу́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абагуліць.
2. у знач. прым. Які ў працэсе калектывізацыі з прыватнага, індывідуальнага ператварыўся ў грамадскі, калектыўны. Абагуленая жывёла.
абагу́ліцца, ‑ліцца; зак.
Разм. Стаць абагуленым.
абагу́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Зрабіць асабістае, уласнае (сродкі вытворчасці, гаспадарчыя аб’екты і пад.) калектыўным, грамадскім. Абагуліць зямлю. Абагуліць маёмасць. □ [Мікіта:] — Не гневайся, бабка. А калгас будзе. Абагулім тваю карову, авечку, свінню з парасятамі. Колас.
абагу́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абагульваць — абагуліць.
абагу́львацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да абагуліцца.
2. Зал. да абагульваць.
абагу́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абагуліць.
абагу́льненасць, ‑і, ж.
Якасць, уласцівасць абагульненага. Абагульненасць вобразаў. Абагульненасць вывадаў.
абагульне́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абагульняць — абагульніць.
2. Агульны вывад, правіла, заснаваныя на вывучэнні асобных фактаў, з’яў. Шырокія абагульненні. Схільнасць да абагульненняў.
абагу́льнены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абагульніць.
абагу́льніцца, ‑ніцца; зак.
Стаць абагульненым.