ах, выкл.
1. Перадае спалох, нечаканае здзіўленне, неспадзяваную радасць і іншыя пачуцці; тое, што і вой. [Рыгорка:] — Ах, аладачкі якія вашы смачныя! Як вы іх рабілі? Краўчанка. Ах, як хораша жыць, Як хочацца жыць, Як прагне сэрца зорных начэй. Кірэенка. // Перадае здагадку, думку і пад., што прыйшло нечакана; тое, што і а 4 (у 1 знач.). Ах, прыпомніў: бачыў я калісьці На вайне дзяўчынку ў шынялі. Смагаровіч.
2. Перадае пачуццё гора, шкадавання. [Стасік:] — Ах, каб тут была мама! — Хлопчык азірнуўся назад, але мамы няма. Гарбук. // Перадае пачуццё абурэння, гневу. Ах, каб вас ваўкі з’елі — закрычаў дурань на сабак і кінуўся наўцёкі. Якімовіч.
ахава́льнік, ‑а, м.
Той, хто ахоўвае што‑н. ад нядобразычлівых замахаў каго‑н., робіць недатыкальным што‑н.
ахава́льны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для аховы каго‑, чаго‑н. Ахавальны тарыф.
ахава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад ахаваць.
ахава́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Зак. да ахоўваць.
аха́йванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ахайваць.
аха́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да ахаяцца.
2. Зал. да ахайваць.
аха́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да ахаяць.
аха́йнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць ахайнага; чысціня, акуратнасць. Зімчука здзівіла ахайнасць і незвычайная кволасць дзяўчынкі. Карпаў. [Люба:] — Прыгажосць і ахайнасць гэта адно, а франтаўство — другое. Чорны.