амазо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Жанчына-коннік. [Таня:] — Я недзе чытала, што ў даўнія часы былі жаночыя войскі. Здаецца, амазонкамі звалі. Новікаў.
2. Доўгая жаночая сукенка для язды на конях. Імчаліся конна маладыя паненкі ў чорных амазонках. Бядуля.
3. часцей мн. (амазо́нкі, ‑нак). Паводле грэчаскай міфалогіі — ваяўнічае племя жанчын.
амаладжэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. амаладзіць, амаладзіцца.
амаладзі́цца, ‑ладжуся, ‑лодзішся, ‑лодзіцца; зак.
Стаць маладым, маладзейшым. // Уключыць у свой склад большую колькасць моладзі (пра арганізацыю).
амаладзі́ць, ‑ладжу, ‑лодзіш, ‑лодзіць; зак., каго-што.
1. Зрабіць маладзейшым. // Увесці моладзь у склад чаго‑н. Амаладзіць праўленне.
2. Узмацняючы дзейнасць залоз унутранай сакрэцыі, вярнуць арганізму ўжо страчаныя адзнакі маладосці. // Абрэзаць сучча і голле старога дрэва для ўзмацнення росту маладых парасткаў.
амало́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад амаладзіць.
амало́джванне, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. амалоджваць — амаладзіць і амалоджвацца — амаладзіцца.
амало́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да амаладзіцца.
2. Зал. да амалоджваць.
амало́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да амаладзіць.
ама́ль, прысл.
Мала чаго не хапае да чаго‑н., ледзь не.., каля, блізка, прыблізна каля... Лапата была старая, іржа амаль наскрозь праела жалеза. Самуйлёнак. Амаль без асаблівых прыгод дабраліся.. [Астап і Міколка] да горада. Лынькоў.
амальга́ма, ‑ы, ж.
Сплаў некаторых металаў (золата, срэбра і інш.) з ртуццю, а таксама раствор металу ў ртуці.
[Фр. amalgame з араб.]