Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

амнезі́я, ‑і, ж.

Спец. Аслабленне або страта памяці пад уплывам арганічных захворванняў галаўнога мозга, пасля траўмаў чэрапа, пры істэрыі.

[Ад грэч. a — не і mnēmē — памяць.]

амні́стыя, ‑і, ж.

Поўнае альбо частковае вызваленне ад пакарання засуджаных судом асоб, якое праводзіцца актам вярхоўнай улады. Бабейку судзілі за махлярства, ён прасядзеў гады са тры, вызваліўся па амністыі і вярнуўся дахаты. Хадкевіч.

[Ад грэч. amnēstia — дараванне.]

амнісці́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. амнісціраваць.

амнісці́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад амнісціраваць.

амнісці́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да амнісціраваць.

амнісці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго.

Вызваліць (вызваляць) па амністыі. Амнісціраваць засуджаных.