амя́глы, ‑ая, ‑ае.
Абл. Падсохлы, прывялы без вады ў гарачую пару. Нясцерпная гарачыня. Амяглую кветку лілея Раскрыла, як рот качаня, І, ледзьве трываючы, млее. Аўрамчык.
амяла́, ‑ы, ж.
Шматгадовая вечназялёная расліна з белымі ядавітымі ягадамі, якая паразітуе на дрэвах.
амялу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑так; ж.
Невялікая лясная птушка атрада вераб’іных са стракатым апярэннем і чубком на галаве. Толькі казытаў душу свіст ружовых амялушак, якія абляпілі голле маладой рабіны. Хомчанка.
амярцве́ласць, ‑і, ж.
Тое, што і абмярцвеласць.
амярцве́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які страціў адчувальнасць, зрабіўся мёртвым (пра клеткі, тканкі і пад.).
2. перан. Які страціў рухомасць пад уплывам чаго‑н. Не варушачыся, як амярцвелы, у шынялі і кепцы, ..[незнаёмы] насцярожана, і як бы палахліва глядзеў на Післяка. Сіўцоў. // Які заціх, перастаў быць ажыўленым. Амярцвелы горад. // Які пазбавіўся маральных сіл, адчувае спустошанасць; які перастаў актыўна рэагаваць на падзеі. Нават гром кананады Не развее тугі З амярцвелага сэрца. Глебка.
3. перан. Які страціў жыццёвасць, значэнне; аджыў. Амярцвелыя традыцыі.
амярцве́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. амярцвіць і стан паводле знач. дзеясл. амярцвець.
амярцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Страціць адчувальнасць, зрабіцца мёртвым (пра клеткі, тканкі і пад.).
2. перан. Страціць рухомасць пад уплывам чаго‑н. Амярцвець ад жаху. // Перастаць быць ажыўленым, заціхнуць. Вуліцы амярцвелі. // Пазбавіцца маральных сіл; адчуць спустошанасць; перастаць актыўна рэагаваць на падзеі. Душа амярцвела.
3. перан. Страціць жыццёвасць, значэнне; аджыць.
амярцвёны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад амярцвіць.
амярцві́ць, ‑влю, ‑віш, ‑віць; зак., каго-што.
1. Выклікаць амярцвенне клетак, тканак і пад.
2. перан. Пазбавіць цікавага, жывога зместу. Амярцвіць цікавую справу.
3. перан. Пакінуць без выкарыстання, ужывання. Амярцвіць капітал.
амяшча́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Зрабіцца мешчанінам, абывацелем.