ан...,
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuанабапты́зм, ‑у,
Рэлігійны рух, які пачаўся ў Германіі ў 16 ст. супраць афіцыйнай царквы і яе догматаў і набыў форму сацыяльная пратэсту супраць феадальнага прыгнёту.
[Ад грэч. anabaptizo — зноў хрышчу.]
анабапты́ст, ‑а,
Паслядоўнік анабаптызму.
анабапты́стка, ‑і,
анабапты́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да анабаптызму і анабаптыста.
анабіёз, ‑у,
Часовае запаволенне або спыненне жыццёвых працэсаў у арганізме пад уплывам неспрыяльных умоў (напрыклад, пры ахаладжэнні, адсутнасці вады).
[Ад грэч. anabiosis — ажыўленне.]
ана́гр, ‑а,
Дзікі асёл, які водзіцца ў Паўднёва-Заходняй Азіі.
[Грэч. anagros.]
анагра́ма, ‑ы,
Перастаноўка літар у слове, пры якой атрымліваецца новае слова, напрыклад:
[Грэч. anagramma.]
анако́нда, ‑ы,
Самая вялікая змяя сямейства ўдававых, якая водзіцца ў трапічных лясах Гвіяны, Бразіліі, Пэру.
анакру́за, ‑ы,
Лішні безнаціскны склад у пачатку верша, напісанага ямбам, анапестам ці амфібрахіем.
[Грэч. anakrousis.]