Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ано́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Электрод з дадатным зарадам; проціл. катод.

[Ад грэч. anodos — пад’ём, узыходжанне.]

ано́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да анода. Анодны ток. Анодная батарэя.

ано́нс, ‑а, м.

Папярэдняя аб’ява пра будучыя гастролі, канцэрты і пад.

[Фр. annonce.]

ано́фелес, ‑а, м.

Малярыйны камар.

[Ад грэч. anopheles — шкодны.]