Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ангажы́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ангажыраваць.

ангажы́равацца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак. і незак.

Уст.

1. Прыняць (прымаць) ангажэмент.

2. толькі незак. Зал. да ангажыраваць.

ангажы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго.

Уст.

1. Запрасіць (запрашаць) асобных артыстаў або цэлы калектыў на працу на пэўны тэрмін па дагаворы.

2. Запрасіць (запрашаць) даму на танец.

ангажэме́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Уст. Запрашэнне асобных артыстаў або цэлых калектываў на працу на пэўны тэрмін па дагаворы.

[Фр. engagement.]

анга́р, ‑а, м.

Спецыяльнае памяшканне, у якім захоўваюцца, стаяць і рамантуюцца самалёты. Загудзеў матор, узняўшы перад самалётам вецер, і, быццам хаваючыся ад гэтага ветру, пабеглі назад ангары. Шахавец. Ззаду, як на далоні, відзён стаў увесь гэты аўстрыйскі гарадок, пярэднюю палову якога займалі доўгія, быццам ангары, гмахі завода. Быкаў.

[Фр. hangar.]

анга́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ангара. Ангарнае абсталяванне.

а́нгел, ‑а, м.

Тое, што і анёл.

[Грэч. aggelos.]

ангідры́д, ‑у, М ‑родзе, м.

Вокісел, які пры злучэнні з вадой дае кіслату.

[Ад грэч. an — без- і hydrōr — вада.]

ангідры́т, ‑у, М ‑рыце, м.

Мінерал (бязводны сернакіслы кальцый), які ў злучэнні з вадой дае гіне.

[Ад грэч. an — без- і hydrōr — вада.]

ангі́на, ‑ы, ж.

Запаленне слізістай абалонкі зева, асабліва міндалепадобных залоз.

[Лац. angina.]