анёл, ‑а, м.
1. У рэлігійным вучэнні пасланец бога, якога малявалі ў выглядзе юнака з крыламі. — О! — выгукнуў.. [партызан] маладым голасам. — Хто ты? Анёл з неба ці зорка вячэрняя? Шамякін.
2. перан. Увасабленне чаго‑н. дадатнага, ідэальнага. Анёл прыгажосці. Анёл цярплівасці. □ А сам.. [Паходня], калі на тое пайшло, не такі ўжо анёл, не такі чысцюля, ян прыкідваецца, — дадаў Шнітаў. Хадкевіч.
анёлак, ‑лка, м.
1. Памянш. да анёл.
2. Пра дзіця, маладую дзяўчыну ці юнака мілага, прыемнага выгляду. Гэта дзіця сапраўдны анёлак.
анёльскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да анёла (у 1 знач.).
2. перан. Разм. Вельмі лагодны, пяшчотны, далікатны. Анёльскі голас. Анёльскае аблічча. □ Тавар беластоцкі, каторы пагорш, Ён [гандляр] з ласкай анёльскай збывае за грош. Панчанка.
анёры, ‑аў; адз. анёр, ‑а, м.
У выразе: з усімі анёрамі (уст.) — з усім, што належыць, з усімі неабходнымі рэчамі; з усімі падрабязнасцямі.
[Ад фр. honneurs — фігуры (у картачнай гульні).]