алавя́ннік, ‑а,
Майстар, які вырабляе рэчы з волава.
алавя́ннік, ‑а,
Майстар, які вырабляе рэчы з волава.
алавя́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Зроблены з волава.
2. Які складаецца з волава, мае ў сабе волава.
3. Чым‑н. падобны да волава, такі, як у волава.
алагі́зм, ‑у,
Што‑н. нелагічнае, несумяшчальнае з лагічным мысленнем.
[Ад грэч. a — не‑, без- і logismos — разважанне.]
алагі́чнасць, ‑і,
Уласцівасць алагічнага.
алагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Нелагічны, несумяшчальны з лагічным мысленнем.
ала́дка, ‑і,
Блінок, спечаны на патэльні звычайна з адной лыжкі цеста.
алапа́т, ‑а,
Урач, які ў процілегласць гамеапату прытрымліваецца звычайнай сістэмы лячэння. Назва дадзена гамеапатамі.
алапаты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да алапатыі.
алапа́тыя, ‑і,
Устарэлая назва, дадзеная гамеапатамі звычайным (негамеапатычным) метадам лячэння.
[Ад грэч. allos — другі і pathos — пакута, хвароба.]
алатрапі́чны, ‑ая, ‑ае.