Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

алгары́тм, ‑у, м.

Сукупнасць правіл, якія вызначаюць змест і паслядоўнасць аперацый рашэння задач адпаведнага класа.

алгарытмі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да алгарытму. Алгарытмічная праграма.

а́лгебра, ‑ы, ж.

Вялікі раздзел матэматыкі, які вывучае агульныя законы дзеянняў над велічынямі незалежна ад іх лікавых значэнняў. Падручнік па алгебры. Элементарная алгебра.

[Араб. al-găbr.]

алгебраі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст у галіне алгебры.

алгебраі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да алгебры. Алгебраічны дроб. Алгебраічны выраз. Алгебраічная формула.