Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

алкагалі́зм, ‑у, м.

Хваравітая, пастаянная цяга да алкагольнага пітва; п’янства.

алкагалі́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Жан. да алкаголік; п’яніца.

алкагалі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да алкаголю, алкаголікаў.

алкаго́лік, ‑а, м.

Той, хто хварэе на алкагалізм; п’яніца.

алкаго́ль, ‑ю, м.

1. Вінны спірт. // Разм. Наогул гарэлка і гарэлачныя вырабы.

2. толькі мн. (алкаго́лі, ‑яў). Спец. Шэраг арганічных злучэнняў, у склад малекул якіх уваходзіць група атамаў кіслароду і вадароду; спірты.

[Ням. Alkohol з араб.]

алкаго́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да алкаголю, змяшчае ў сабе алкаголь. Алкагольнае атручэнне. Алкагольныя напіткі.

алкало́ід, ‑у, М ‑дзе, м.

Спец. Арганічнае рэчыва, падобнае на шчолач, якое мае ў сабе азот і вызначаецца моцным фізіялагічным дзеяннем.

алкало́ідны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які складаецца з алкалоідаў, звязаны з алкалоідамі.