Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ало́, выкл.

Разм. Тое, што і алё.

ало́вак, алоўка, м.

Тое, што і карандаш. Чорны аловак. Хімічны аловак. Каляровыя алоўкі.

ало́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да алоэ. Алойны сок. Алойны ліст.

ало́ўкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да алоўка. Алоўкавая фабрыка. // Зроблены, выкананы алоўкам. Алоўкавыя запісы. Алоўкавы партрэт.

ало́э, нескл., н.

Тое, што і альяс.