ані́, прысл. (звычайна з адмоўем).
Ніколькі, зусім. [Янка:] — Можа з раніцы яны [трусы] І не кормлены ані? Гілевіч. Як гэта дзіўна ўсё ж — яна [Наста] ані Ганебнай смерці не баіцца сёння! А. Астапенка.
аніба́лаў, ‑лава.
У выразе: анібалава клятва — выраз, які ўжываецца для абазначэння цвёрдай рашучасці змагацца з кімабо з чым‑н. да канца.
[Ад імя карфагенскага палкаводца Анібала (247–183 да н. э.), які, паводле падання, яшчэ хлопчыкам пакляўся быць усё жыццё непрымірымым ворагам Рыма.]
аніво́дны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Ні адзін, зусім ні адзін. У лесе аніводнага гуку, толькі гоман працяжны, ціхі ўгары. Галавач. Я не чуў пра цябе, мой народ, Аніводнага слова благога. Гілевіч.
аніга́дкі, прысл.
Разм.
1. Адпавядае выразу: «хоць бы што». Нашкодзіў і анігадкі. □ Іменна, галубок, драч. Мы яго дзеркачом завём, — разгаварыўся дзед Мікалай. — Кажуць, птушка тая пехатой шыбуе з самой Афрыкі. Ідзе і ідзе сабе і анігадкі. Даніленка.
2. Спакойна, са спакойнай душой. Было ўсё прадугледжана для таго, каб за пагодаю схапіць сена, скідаць яго ў стагі і быць анігадкі на ўсю зіму. Сабаленка.
анідзе́, прысл.
Разм. Нідзе, зусім нідзе. Анідзе, хоць свет прайдзі ты, такога хараства не ўбачыш. Дубоўка. Анідзе нас так не сустракалі На дарогах вёскі і бары, Як перад азёрамі ў Тракаі Замка старажытнага муры. Калачынскі.
аніён, ‑а, м.
Спец. Адмоўна зараджаны іон.
[Ад грэч. ana — уверх і iōn — ідучы.]
аніённы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да аніёна.
анізва́ння, прысл.
Разм. Зусім, аніколькі. І дзіўная рэч — анізвання не з яўлялася ў.. [Влецькі] думкі аб сваёй старасці. Чорны.
аніко́лі, прысл.
Разм. Зусім ніколі; век. Сваёй роднай зямлі, дзе радзіўся, Мне аніколі нідзе не забыць. Кірэенка. Чаму ж аніколі ніякіх трывог Не ўбачыш у іншых на твары? Гілевіч. Гэтак кажуць спрадвеку: калі пад страхой Галубоў завядзецца пара, Аніколі ўжо самай грознай парой Перуны ў гэты дом не ўдараць. Чэрня.
аніко́лькі, прысл., займ.
Тое, што і ніколькі.