анкалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да анкалогіі.
анкалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да анкалогіі.
анкало́гія, ‑і,
Раздзел медыцыны, які вывучае пухліны і метады іх лячэння.
[Ад грэч. onkis — уздутасць і logos — вучэнне.]
а́нкер, ‑а,
1. Прыстасаванне ў гадзіннікавым механізме, якое звязвае хадавое кольца з маятнікам і забяспечвае раўнамернасць ходу гадзінніка.
2. Металічная дэталь, якая служыць для змацавання састаўных частак збудаванняў, машын.
[Ням. Anker.]
а́нкерны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да анкера (у 1 знач.).
2. Які мае адносіны да анкера (у 2 знач.).
анке́та, ‑ы,
Апытальны ліст для збору пэўных звестак.
[Фр. enquête.]
анкетава́нне, ‑я,
Спосаб сацыяльнага даследавання шляхам апытання пры дапамозе анкет.
анке́тны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з анкетай.
анко́лаг, ‑а,
Урач — спецыяліст па анкалогіі.