анда́нтэ,
1. прысл. Сярэдне-павольна, плаўна (пра тэмп выканання музычнага твора).
2. нескл., н. Музычны твор або яго частка, якія выконваюцца ў сярэдне-павольным тэмпе.
[Іт. andante.]
анданці́на,
1. прысл. Некалькі хутчэй, чым андантэ.
2. нескл., н. Музычны твор або яго частка, якія выконваюцца хутчэй, чым у сярэднепавольным тэмпе.
[Іт. andantino.]
андара́к, ‑а, м.
Саматканая паласатая або клятчастая спадніца. Доўгі бабчын андарак цягнуўся краем па падлозе. Мележ. Сіні андарак.. з белымі поперак палосамі блішчыць па-святочнаму. Каваль.
андара́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да андарака. Андарачныя тканіны.
анда́тра, ‑ы, ж.
Грызун з каштоўным бліскучым густым футрам бурага колеру. // Футра гэтага грызуна.
анда́травы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да андатры. // Зроблены з футра андатры. Андатравая шапка.
андуля́тар, ‑а, м.
Спец. Тэлеграфны прыемны апарат, які дае бесперапынны запіс сігналаў на папяровай стужцы.
анды́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да андыйцаў. Андыйская мова.