Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ампелагра́фія, ‑і, ж.

Спец. Навука аб сартах і відах вінаграду.

[Грэч. ámpelos — вінаград і gráphō — пішу.]

ампелатэрапі́я, ‑і, ж.

Спец. Выкарыстанне вінаграду для лячэння розных захворванняў; вінаграднае лячэнне.

[Ад грэч. ámpelos — вінаград і therapéia — лячэнне.]

а́мпельны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: ампельныя расліны — дэкаратыўныя з паўзучымі сцёбламі расліны, якія вырошчваюцца ў падвесных вазах.

[Ад ням. ampel — вісячая ваза для кветак.]

ампе́р, ‑а, м.

Адзінка вымярэння сілы электрычнага току.

[Ад уласнага імя.]

амперме́тр, ‑а, м.

Прыбор, пры дапамозе якога вымяраецца сіла электрычнага току.

ампе́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ампера.

ампі́р, ‑у, м.

Мастацкі стыль, які ўзнік у часы Напалеона I, пашыраны галоўным чынам у архітэктуры і прыкладным мастацтве; позні класіцызм. Будынак у стылі ампір.

[Ад фр. empire — імперыя.]

ампі́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да ампіру; у стылі ампір. Ампірная мэбля.

ампліту́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Розніца межаў, паміж якімі змяняецца якая‑н. пераменная велічыня. Амплітуда хістання маятніка. Амплітуда гадавой тэмпературы. Амплітуда крывянога ціску.

[Ад лац. amplitudo — велічыня.]

ампліту́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да амплітуды.