Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

амідапіры́н, ‑у, м.

Болепатольны і гарачкапаніжальны лекавы прэпарат.

амікашо́нскі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да амікашонства; панібрацкі.

амікашо́нства, ‑а, н.

Разм. Бесцырымоннае, залішне фамільярнае абыходжанне з кім‑н. пад выглядам сяброўскага; панібрацтва.

[Ад фр. ami — сябар і cochon — свіння.]

амі́н,

1. часціца. Заключнае слова малітваў, пропаведзей; азначае «так», «правільна».

2. у знач. наз. амі́н, ‑у, м. Разм. Канец, усё, скончана.

[Грэч. amēn яд стараж.-яўр.]

амінакісло́ты, ‑аў.

Арганічныя кіслоты — бясколерныя крышталічныя рэчывы, большасць якіх добра раствараецца ў вадзе.

амі́ны, ‑аў.

Вугляродзістыя злучэнні, вытворныя аміяку.

амі́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які вылічаецца ў омах. Амічнае супраціўленне правадніка.

амія́к, ‑у, м.

Бясколерны газ з рэзкім непрыемным пахам, які ўтвараецца пры злучэнні азоту з вадародам.

[Ад грэч. ammoniakon — смалістая камедзь.]

амія́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аміяку. Аміячны завод. // Які мае ў сабе аміяк. Аміячная салетра. Аміячная соль.