Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ахма́раны, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты хмарамі. На ахмараным небе нёс варту месяц-поўня. Асіпенка.

ахмістры́ня, ‑і, ж.

Уст. Жанчына, якая вядзе хатнюю гаспадарку ў багатым доме; аканомка. У Гальваса была ахмістрыня, якая яму страшэнна надакучыла і якую трэба было аддаць замуж не марудзячы. Чорны.

ахмяле́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які знаходзіцца ў стане ахмялення.

2. перан. Пра чалавека, які да самазабыцця захоплены, узрушаны чым‑н. Лёня ўжо быў ахмялелы ад першае любоўнай чаркі, якая п’ецца яшчэ да першага пацалунка. Брыль.

ахмяле́нне, ‑я, н.

1. Стан паводле знач. дзеясл. ахмялець.

2. перан. Захапленне, самазабыццё. [Антон:] — Эх, ды каб пайсці са сваёй скрыпкай у родную вёску, а там граць, граць да ахмялення, да адурэння, да сёмага поту. Бядуля.

ахмяле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм.

1. Стаць п’яным, ап’янець. Так пахне [квітнеючымі садамі], што можна ахмялець. Бядуля.

2. перан. Самазабыўна захапіцца, узрушыцца. Ахмялець ад ласкі.