абза́, ‑ы, ж.
Неабрэзаны край дошкі. Дошка з абзой.
абзаве́сціся, ‑вядуся, ‑вядзешся, ‑вядзецца; ‑вядзёмся, ‑ведзяцеся; пр. абзавёўся, ‑вялася, ‑вялося; заг. абзавядзіся; зак.
Набыць што‑н. неабходнае для жыцця, гаспадаркі і пад. Абзавесціся жывёлай. Абзавесціся мэбляй. // Стварыць што‑н., паклапаціцца аб наяўнасці чаго‑н. Тыя, каго вучыла Сцепаніда Андрэеўна ў пачатку сваёй работы, даўно сталі дарослымі людзьмі, абзавяліся сем’ямі. Шахавец.
абзаво́дак, ‑дку, м.
У выразах: на абзаводак, для абзаводку — на абзавядзенне.
абзаво́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; заг. абзаво́дзься.
Незак. да абзавесціся. Усё трэба будаваць нанава, усім трэба абзаводзіцца з самага пачатку. В. Вольскі.
абзавядзе́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абзаводзіцца — абзавесціся.
абзада́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абзадачыць. У растэрміноўку выплаты павінна была прыйсці новая жняярка, яна і была абзадачана з самай вясны. Чорны.
абзада́чванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абзадачваць — абзадачыць.
абзада́чвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да абзадачваць.
абзада́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абзадачыць.
абзада́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
Даць задатак за што‑н. Раптам прайшла навіна, што ўсю зямлю адразу абзадачылі нейкія два былыя арандатары. Чорны.