Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абпа́л, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абпальваць — абпаліць.

абпа́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абпаліць.

абпа́ліна, ‑ы, ж.

Абпаленае месца. Мы ўсе непакоімся ўжо; толькі адзін Ткач сядзіць абыякавы, паціху распальвае абкураную, з цёмна-рудымі абпалінамі па краях тоўстую люльку. Савіцкі.

абпалі́ць, ‑палю, ‑паліш, ‑паліць; зак., каго-што.

1. Прымусіць абгарэць, абвугліцца. У стары дуб ударыла маланка, быццам вострым нажом зрэзала верхавіну, абпаліла магутны ствол. Васілеўская.

2. Апрацаваць выраб з гліны і пад. уздзеяннем агню. Абпаліць керамічныя вырабы.

абпа́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абпальваць — абпаліць.

абпа́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да абпальваць.

абпа́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абпаліць.

абпа́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для абпальвання, які служыць для апрацоўкі агнём, тэмпературай. Абпальныя печы.

абпа́льня, ‑і, ж.

Печ, у якой абпальваюць вапну. [Раманюк:] — Калі я твае гады меў, самым буйным прадпрыемствам тут была абпальня. Печ, у якой абпальвалі вапну. Савіцкі.

абпа́льшчык, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст па абпальванню. Абпальшчык вапны.