Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абма́заны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абмазаць.

абма́зацца, ‑жуся, ‑жашся, ‑жацца; зак.

Пакрыць, вымазаць сябе чым‑н. Абмазацца маззю. // Запэцкацца, забрудзіцца, прыткнуўшыся да чаго‑н. мазкага. Абмазацца фарбай.

абма́заць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; зак., каго-што.

Пакрыць, намазаць паверхню якім‑н. рэчывам. Абмазаць сцены. // Забрудзіць, запэцкаць. Абмазаць твар сажай.

абма́зачны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для абмазкі, звязаны з абмазкай. Абмазачны матэрыял. Абмазачныя работы.

абма́званне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абмазваць — абмазаць і абмазвацца — абмазацца.

абма́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абмазацца.

2. Зал. да абмазваць.

абма́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абмазаць.

абмазгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што.

Разм. Старанна абдумаць што‑н. [Бабейка:] — Перадумаў, Лявон Ігнатавіч, усё перадумаў.., абмазгаваў. Хадкевіч. [Лясніцкі:] — Давай лепей абмазгуем, як хутчэй ліквідаваць гэты бандыцкі атрад. Шамякін.

абмазго́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абмазгаваць.

абма́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

Рэчыва, якім абмазана ці абмазваюць што‑н. Абмазка з гліны высахла і патрэскалася.