Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аббе́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і абабегчы (у 3 знач.) з адценнем паўторнасці дзеяння.

аббе́гчы, ‑бягу, ‑бяжыш, ‑бяжыць; ‑бяжым, ‑бежыце; зак., каго-што.

Тое, што і абабегчы.

аббудава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.

Разм. Пабудаваць сабе жыллё і ўсе неабходныя гаспадарчыя будынкі.

аббудава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.

Пабудаваць будынкі вакол чаго‑н.

аббудо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. аббудоўваць — аббудаваць.

аббудо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да аббудавацца.

2. Зал. да аббудоўваць.

аббудо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аббудаваць.

аббэ́рсаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад аббэрсаць.

аббэ́рсаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Неахайна абвязаць што‑н., аблытаць вяроўкай, шпагацінай і пад.

аббэ́рсваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аббэрсаць.