абрабава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абрабаваць.
абрабава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абрабаваць.
абрабава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., каго-што.
1. Па-разбойніцку напаўшы, сілай адабраць у каго‑н. што‑н. Нямецка-фашысцкія захопнікі разбурылі і абрабавалі арцельную гаспадарку. Жычка. Сам злодзей, Мартыневіч мог украсці толькі нешта дробнае, але каб так абрабаваць чалавека, то не. Чарнышэвіч. // Непамернымі падаткамі, паборамі або карыстаючыся ашуканствам, абабраць каго‑н.
2. перан. Пазбавіць духоўных сіл; апустошыць. Для беларусаў і ўкраінцаў рыхтаваў [Пілсудскі] легіёны асаднікаў і заключаў змовы з езуітамі. Трэба ж абрабаваць зямлю і душу. Пестрак.
абрабі́цца, ‑раблюся, ‑робішся, ‑робіцца; зак.
Разм. Апэцкацца чым‑н. Абрабіцца ў муку. // Схадзіць пад сябе (звычайна пра дзяцей і хворых).
абрабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., каго-што.
1. Апрацаваць, дагледзець; прывесці ў парадак. Тарфянішча абраблю, Каб гуло, як медзь. Наглядаючы зямлю, Буду хлеб мець! Куляшоў. Мусіць, яна не была б такой прыгожай, італьянская зямля, калі б не абрабілі, не аздобілі яе сваім потам і рукамі працавітыя людзі. Мележ.
2. Апрацоўваючы, прыдаць чаму‑н. патрэбныя выгляд, якасць. Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш, Абрабіць яго трэба з цярпеннем. Багдановіч.
3. Разм. Запэцкаць, забрудзіць чым‑н. [Дзяк:] — Ёсць такая казка — наеўся цыган кіслага малака ды вельмі ж бараду ў гэтае малако абрабіў... Чорны.
абрабля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да абрабіцца.
2. Зал. да абрабляць.
абрабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да абрабіць.
абра́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Сукупнасць строга акрэсленых дзеянняў, якімі суправаджаецца выкананне рэлігійных рытуалаў або бытавых традыцый. Царкоўны абрад. Абрад вяселля. □ [Бабручыха].. кожную справу ў сваёй гаспадарцы пачынала малітвай з трэбніка. Былі ў ім розныя «чыны», інакш — абрады, і малітвы. Брыль. [Борух] хадзіў на блізкае возера на абрад «Святога амавення». Бядуля.
абра́даваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абрадаваць.
абра́давацца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.
Тое, што і узрадавацца. Янка Купала вельмі абрадаваўся майму прыезду. Хведаровіч. Варвара і разгубілася і абрадавалася адначасова ад такога нечаканага павароту справы. Васілевіч.