абтава́ць, ‑таю, ‑таеш, ‑тае.
Незак. да абтаць.
абта́лы, ‑ая, ‑ае.
Вызвалены ад лёду, снегу ў выніку яго раставання. Абталыя берагі ракі.
абтапта́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абтаптаць.
абтапта́цца, ‑топчацца; зак.
1. Тое, што і утаптацца. На двары пахла яшчэ смалой, ля зруба не абтаптаўся жвір.. і ён разносіўся нагамі па ўсім двары. Пташнікаў.
2. Знасіць, стаптаць абутак. [Рыгор] складна прыгаворваў, што ідуць яны [сваты].. здалёку, доўга хадзілі-блудзілі, шукалі-пыталі, абмачыліся і абтапталіся, нацярпеліся і нагараваліся. Ермаловіч.
абтапта́ць, ‑тапчу, ‑топчаш, ‑топча; зак., што.
Абмяць нагамі, утаптаць што‑н. вакол чаго‑н. Абтаптаць сена на возе. □ Тата дастаў з кішэні брусочак падвастрыць сякеру, а мне загадаў абтаптаць каля сасны снег, каб лепей было падсякаць. Пальчэўскі.
абтаўчы́, ‑таўку, ‑таўчэш, ‑таўчэ; ‑таўчом, ‑таўчаце, ‑таўкуць; пр. ‑тоўк, ‑таўкла, ‑таўкло; зак., што.
Разм. Таўкучы, ачысціць ад шалупіння. Абтаўчы ячменю на крупы.
абта́ць, ‑тану, ‑танеш, ‑тане; зак.
Вызваліцца (зверху па паверхні) ад снегу, лёду пры яго раставанні. Акно абтала. // Зменшыцца ў выніку раставання. Ільдзіна абтала.
абтачы́цца, ‑точыцца; зак.
Стаць гладкім, абточаным.
абтачы́ць, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.
1. На такарным станку ці з дапамогай якіх‑н. інструментаў надаць чаму‑н. патрэбную форму. Абтачыць дэталь. // Зрабіць роўнай, гладкая паверхню чаго‑н., апрацаваўшы яе на тачыле, бруску і пад. / у перан. ужыв. Слова — меч. Абтачыць яго — асалода, — Во аднолькава трэба ўмець і мячом, і сяўнёй валодаць. Таўбін.
2. Абгрызці, аб’есці з усіх бакоў (пра грызуноў, насякомых).
абто́птванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абтоптваць — абтаптаць, абтоптвацца — абтаптацца.