Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абдава́цца, ‑даюся, ‑даешся, ‑даецца; ‑даёмся, ‑даяцеся; незак.

1. Незак. да абдацца.

2. Зал. да абдаваць.

абдава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае; ‑даём, ‑даяце.

Незак. да абдаць.

абда́дзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абдаць.

абдарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і абдарыць. Сонейкам цёпленькім, зеленню вабнаю Абдаравала зямельку вясна. Купала.

абдары́ць, ‑дару, ‑дорыш, ‑дорыць; зак., каго-што.

Надзяліць усіх, многіх падарункамі. Як толькі саспелі сыры, .. [Пятрок] павёз іх прадаваць і ў першую ж чаргу абдарыў па цэлай галоўцы і пана Стасека.., і пана Збышку.., і паноў Габруся і Казімежа. Скрыган.

абда́цца, ‑дамся, ‑дасіся, ‑дасца; ‑дадзімся, ‑дасцеся, ‑дадуцца; зак.

Абліць, абмыць сябе вадой; спаласнуцца.

абда́ць, ‑дам, ‑дасі, ‑дасць; ‑дадзім, ‑дасце, ‑дадуць; зак., каго-што.

1. Абліць, абсыпаць, абвеяць што‑н. адразу з усіх бакоў. Абдаць талерку варам. □ У твар дыхнуў вільготны вецер, абдаў дробнымі кропелькамі дажджу. Пянкрат. Поезд праімчаўся, як змей, абдаўшы віхрам пылу і дыму настаўніка. Колас. Вячэрні халадок прыемна абдаў твар. Кулакоўскі.

2. перан. Ахапіць, авалодаць (пра пачуццё, перажыванне). Яны [Андрэй і Людміла] зайшлі ў яе пакой. І зноў абдало знаёмым і трывожным. Арабей. Нез’яснёная лёгкасць, як пасля скінутых ланцугоў, што доўгі час звязваюць людскую долю, абдала Рыгораву істоту. Гартны.

•••

Як варам абдало — аб прыліве крыві да твару, выкліканым адчуваннем няёмкасці, збянтэжанасці, хваляваннем.

абдзе́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абдзяліць.

абдзе́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абдзельваць — абдзяліць.

абдзе́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абдзяліцца.

2. Зал. да абдзельваць.