аба, прыназ. з М.
Ужываецца ў спалучэннях аба мне і (радзей) аба ўсім (ўсёй, ўсіх). [Зося:] — Што аба мне пытаць: не хочацца нават і ўспамінаць нічога. Гартны. [Міхал:] — Яшчэ не дал[ей], як пазаўчора, Са мною гутарыў, смяяўся [ляснічы] І аба ўсім мяне пытаўся. Колас.
аба..., прыстаўка (гл. а... 1).
Ужываецца замест «а... 1» і «аб...»: 1) перад збегам зычных: абабраць, абагнаць, абазваць, абазначыць; 2) перад зычнымі «б», «п» з наступным апострафам (’), а ў некаторых выпадках і без яго: абаб’ю, абап’ю, абабіць, абаперціся.
аба́бак, ‑бка, м.
Ядомы грыб з губчастай пад нізам буравата-шэрай шапкай на высокай тонкай ножцы; падбярозавік, бабка.
абабе́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Тое, што і абабегчы (у 3 знач.), з адценнем паўторнасці дзеяння. Аднаго разу.. [малады чалавек] даў нават соценную паперку, і Тані прыйшлося абабегаць увесь тэлеграф, каб размяняць гэтыя грошы. Васілёнак.
абабе́гчы, абягу, абяжыш, абяжыць; абяжым, абежыце; абягуць; пр. абабег, ‑ла; заг. абяжы; зак., каго-што.
1. без дап. Бягом зрабіць круг вакол чаго‑н. Абабегчы вакол дома.
2. Бегучы ў абход, абмінуць каго‑, што‑н. [Гітлеравец] выскачыў, абабег хлеў, прабег трохі наперад па цаліку, спыніўся і — застрачыў з аўтамата. Лупсякоў.
3. Паспешліва наведаць усе або розныя месцы. [Чалавек] старанна пагаліўся, выпрасаваў касцюм, потым абабег усе магазіны ў пошуках нейкага адмысловага падарунка. Асіпенка.
4. перан. Хутка распаўсюдзіцца, стаць вядомым усім. Чутка пра незвычайны ўраджай з аднае бульбіны ў той жа вечар абабегла ўвесь калгас. Якімовіч.
абабі́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абабіць.
2. у знач. прым. З пашкоджаннямі на паверхні, драпінамі, шчарбінамі; абшарпаны. Між голых сцен, несамавітых, Такіх панурых, абабітых, Астаўся стол адзін на месцы. Колас.
аба́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.
Разм.
1. Пераняць некаторыя жаночыя рысы характару (пра мужчыну).
2. Перастаць сачыць за сабою, апусціцца, агрубець (пра жанчыну).
абабі́цца, ‑б’ю́ся, ‑б’е́шся, ‑б’е́цца; ‑б’ёмся, ‑б’яце́ся; зак.
1. Аказацца пашкоджаным; адбіцца, адпасці (пра тынк і пад.). // Пашарпацца, знасіцца па краях (пра адзенне).
2. перан. Прывыкнуць да чаго‑н., перастаць заўважаць дрэннае, ацярпецца. [Галубіцкі:] За сваю бытнасць я прывык ужо да праборак, абабіўся. Сабаленка.
абабі́ць, ‑б’ю́, ‑б’е́ш, ‑б’е́; ‑б’ём, ‑б’яце́; зак., каго-што.
1. Удараючы, прымусіць адпасці што‑н. Абабіць яблык. Абабіць расу. □ [Апанас] абабіў попел з папяросы і скрывіўся ад дыму. Пестрак. // Удараючы, ачысціць ад чаго‑н. Неўзабаве.. [Чарнавус] павольна адчыніў дзверы ў сенцы, па зімняй прывычцы абабіў аб падлогу боты. Кулакоўскі. // Абмалаціць. Наперадзе чакала работа цяжкая і доўгая: малацьба. Абабіць цапамі ўсю збажыну нялёгка. Чарнышэвіч.
2. Пашкодзіць паверхню чаго‑н., прымусіць адпасці. Абабіць палец. Абабіць тынк. // Абнасіць з краёў вопратку. Абабіць рукавы.
3. Прыбіць, пакрыўшы, абцягнуўшы чым‑н. Абабіць дзверы дэрмацінам. □ [Дзеці] укапалі слупкі, абабілі аполкамі, навазілі з саўгаснай гантарэзкі пілавіння. Пальчэўскі.
4. Зрабіць прыгодным для язды. Абабіць дарогу.
•••
Абабіць капейку — зарабіць грошай. [Ціток:] — Сваю ж гаспадарку кідаеш, каб хаця капейку якую абабіць. Лобан.
абабра́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абабраць.
абабра́цца, абяруся, абярэшся, абярэцца; абяромся, аберацеся; зак.
1. каго-чаго; толькі з адмоўем. Разм. Пра немагчымасць пазбавіцца каго‑, чаго‑н., справіцца з чым‑н. Не абабрацца клопату, бяды. □ Мала часу асталося да вяселля, і працы не абабрацца. Гартны.
2. Вылучыцца, вызначыцца, знайсціся. Тры гаспадары сядзелі за сталом і гаварылі аб пчолках. Галоўным бортнікам абабраўся Доўба. Колас. // Узяцца, падахвоціцца. [Адзін з паляўнічых:] — Ну, ці знойдзецца стралец, Хто галінку зніжа куляй?.. Вось адзін з іх абабраўся, Стрэліў — дуб той захістаўся. Колас.