абсма́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.
Падсмажыць, абпячы з усіх бакоў. Абсмажыць мяса. Абсмажыць курыцу.
абсмакава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абсмакаваць.
абсмакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак.
Тое, што і асмакаваць.
абсмакта́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абсмактаць.
абсмакта́ць, ‑смакчу, ‑смокчаш, ‑смокча; зак., каго-што.
1. Пасмактаць з усіх бакоў, па ўсёй паверхні.
2. перан. Разм. Усебакова, да драбніц вывучыць, абдумаць, апрацаваць. Абсмактаць тэму даследавання.
абсма́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абсмаліць 1.
2. у знач. прым. Які падпаў пад дзеянне агню, полымя, сонца. Вакзал стаяў, як шкілет: без вокан, без страхі, абсмалены, абкураны. Чорны.
абсмалі́цца 1, ‑смалюся, ‑смалішся, ‑смаліцца; зак.
Абгарэць крыху, абпаліўшы верхні слой ці канцы чаго‑н. За гадзіны дзве дровы згарэлі, дуб знізу абсмаліўся, і агонь патух. Чорны. // перан. Разм. Загарэць. Абсмаліцца на сонцы.
абсмалі́цца 2, ‑смалюся, ‑смолішся, ‑смоліцца; зак.
Пакрыцца смалою. Курыла абвярцеўся пянькою, абсмаліўся смалою і пайшоў на тую гару. З нар.
абсмалі́ць 1, ‑смалю, ‑смаліш, ‑смаліць; зак., каго-што.
1. Абпальваючы на агні, пазбавіць шчаціння, поўсці і пад. Абсмаліць курыцу.
2. Абвугліць, абпячы паверхню ці канцы чаго‑н. [Сасна:] — Мяне ўсю пасекла асколкамі, абсмаліла агнём, але хлопчыка я зберагла. Карпюк.
абсмалі́ць 2, ‑смалю, ‑смоліш, ‑смоліць; зак., што.
Пакрыць смалою, прасмаліць. Абсмаліць лодку. Абсмаліць дно ў бочцы.
абсма́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абсмальваць — абсмаліць 1.
абсма́львацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да абсмаліцца 1.
2. Зал. да абсмальваць.