абсмалі́цца 1, ‑смалюся, ‑смалішся, ‑смаліцца; зак.

Абгарэць крыху, абпаліўшы верхні слой ці канцы чаго‑н. За гадзіны дзве дровы згарэлі, дуб знізу абсмаліўся, і агонь патух. Чорны. // перан. Разм. Загарэць. Абсмаліцца на сонцы.

абсмалі́цца 2, ‑смалюся, ‑смолішся, ‑смоліцца; зак.

Пакрыцца смалою. Курыла абвярцеўся пянькою, абсмаліўся смалою і пайшоў на тую гару. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)