Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абку́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абкурыць.

2. у знач. прым. Які зрудзеў, счарнеў ад дыму. [Вусы] былі не сівыя, як валасы і бровы, а рудыя, абкураныя. Шамякін.

абку́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пакрыцца гарам, сажай; зрабіцца чорным ад дыму.

абку́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. абкурваць — абкурыць (у 1 знач.).

абку́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Зал. да абкурваць.

абку́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абкурыць.

абкуро́дымець, ‑аю, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Пакрыцца сажай, гарам; абкурэць. Сцены абкуродымелі.

абкуро́дыміць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., што.

Разм. Пакрыць сажай, гарам; абкурыць. Абкуродыміць шкло.

абкуро́дымлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абкуродымець, абкуродыміць.

абкуры́цца, ‑куруся, ‑курышся, ‑курыцца; зак.

1. Зрабіцца рудым, чорным ад дыму, зазнаць уздзеянне дыму.

2. Скурыць свой тытунь, папяросы да рэшты. Ламко з двума байцамі зайшоў ноччу ў хату папрасіць самасаду — абкурыліся за дарогу. Шахавец.

3. Стаць больш зручным, прыемным для курэння. Люлька абкурылася.

абкуры́ць, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак., каго-што.

1. Абдаць каго‑, што‑н. дымам. Абкурыць пчол. □ [Бешчат:] — Але вы не стрымлівайце сябе, мяне ўжо так абкурылі, што нават кашуля смярдзіць ад дыму. Бажко.

2. Зрабіць што‑н. рудым, чорным ад дыму. Абкурыць пальцы.

3. Разм. Скурыць чый‑н. тытунь, папяросы.

4. Карыстаючыся, зрабіць больш зручным, прыемным для курэння. Абкурыць люльку.