Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

усміхацца, ; незак.

Усмешкай выражаць якія-н. пачуцці.

  • Жыццярадасна ў.

|| зак. усміхнуцца, .

усобіца, , ж.

Міжусобная варожасць.

  • Княжацкія ўсобіцы.

усохлы, .

  1. Які высах, стаў вельмі сухім.

    • Усохлая зямля.
  2. Які засох, зачах.

    • Усохлае дрэўца.

усохнуцца, ; зак.

Тое, што і усохнуць (у 2 знач.).

  • Зерне ўсохлася.

|| незак. усыхацца, .

|| наз. усыханне, .

усохнуць, ; зак.

  1. Стаць цвёрдым ад высыхання.

    • Зямля ўсохла.
  2. Зменшыцца ў вазе, аб’ёме ад высыхання.

    • Зерне ўсохла.
  3. Засохнуць, зачахнуць.

    • Яблыня ўсохла.

|| незак. усыхаць, .

|| наз. усыханне, .

успамін, , м.

  1. Узнаўленне ў думках таго, што захавалася ў памяці.

    • Аддацца ўспамінам (пачаць успамінаць).
    • Застаўся адзін у. ад чаго-н. (нічога не засталося; жарт.).
  2. мн. Запіскі або расказы пра мінулае.

    • Пісаць успаміны.
    • Вечар успамінаў.

успароцца, ; зак. (разм.).

  1. Тое, што і напароцца (у 1 знач.).

    • У. на патарчаку.
  2. Рана ўстаць, прачнуцца.

    • Успароўся ні свет ні зара.

|| незак. успорвацца, .

успароць, ; зак.

  1. Распароўшы, адкрыць.

    • У. мяшок.
  2. Рана падняць, разбудзіць або ўзагнаць са свайго месца (разм.).

    • Сёння ўспаролі мяне на досвітку.
    • У. курыцу з гнязда.

|| незак. успорваць, .

успасці, ; зак. (разм.).

  1. Напасці з мэтай захопу, грабяжу, забойства і пад.

    • Разбойнікі ўспалі на падарожнага.
  2. Накінуцца на каго-н. з лаянкай, папрокамі.

    • У. на неслуха.
  3. Выпадкова трапіць, набрысці на каго-, што-н.

    • У. на след.
  4. Нечакана авалодаць кім-н., ахапіць каго-н. (пра якое-н. пачуццё).

    • На яго ўспала лень.

  • Успасці на думку каму (разм.) — прыйсці, з’явіцца ў думках.

    • Позна мне гэта ўспала на думку.

|| незак. успадаць, .

успаўзці, ; зак.

Паўзком узабрацца куды-н. або (разм.) павольна ўзысці, уз’ехаць на што-н., куды-н.

  • Жук успоўз на сцяну.
  • Фурманка ўспаўзла на пагорак.

|| незак. успаўзаць, .