Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

суджэнне, , н.

  1. У логіцы: форма мыслення, якая ўяўляе сабой спалучэнне паняццяў, з якіх адно (суб’ект) вызначаецца праз другое (прэдыкат).

  2. Меркаванне, заключэнне аб чым-н.

    • Мець сваё с.

судзейства, , н.

У спартыўных гульнях, спаборніцтвах: выкананне абавязкаў суддзі (у 3 знач.).

  • С. ў футболе.

судзействаваць, ; незак. (спец.).

Выконваць абавязкі суддзі (у 3 знач.).

судзілішча, , н. (пагард.).

Прадузяты разбор, падобны на суд.

  • Над ім устроілі цэлае с.

судзімасць, , ж. (спец.).

Вынесены каму-н. судовы прыгавор за ўчыненае злачынства, а таксама прававы вынік, што дзейнічае пасля адбыцця пакарання.

  • Зняць с.
  • Злачынец з некалькімі судзімасцямі.

судзіцца, ; незак.

Мець з кім-н. грамадзянскую судовую справу, судовы разбор.

  • С. за маёмасць.

судзіць, ; незак.

  1. Рабіць вывад адносна каго-, чаго-н.; меркаваць пра каго-, што-н.

    • С. аб літаратуры.
    • С. пра каго-н. па рабоце.
  2. Разглядаць чыю-н. справу ў судовым парадку, а таксама ў таварыскім судзе.

    • С. злодзея.
  3. Ацэньваць каго-, што-н., ганіць, дакараць у чым-н.

    • За добрую справу не судзяць.
  4. У спартыўных спаборніцтвах: сачыць за выкананнем правіл гульні і вырашаць спрэчныя пытанні.

    • С. футбольны матч.
  5. Прадвызначаць (-ачыць) (пра што-н. непрадбачанае, што не залежыць ад волі чалавека).

    • Не судзіў лёс яму больш пажыць і зрабіць.
  6. Судзі(це) (звычайна са словамі сам, самі). Ужыв. ў знач. рашай(це).

    • Судзі сам, як далей паступіць.

судкі, .

Прыстасаванне для пераноскі ежы ў выглядзе некалькіх каструль, пастаўленых адна на адну і змацаваных агульнай ручкай.

  • Абед у судках.

|| прым. судковы, .

судна1, , н.

Плавальнае збудаванне, прызначанае для транспартных, тэхнічных, навуковых і ваенных мэт.

  • Марское с.
  • Гандлёвае с.

|| прым. суднавы, .

  • С. рухавік.

судна2, , м.

Пасудзіна для спаражнення, якая даецца ляжачым хворым.

|| прым. суднавы, .