Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

набіваны, .

Тое, што і набіўны (у 2 знач.).

  • Набіваная хустка.

набіліцы, .

У кроснах: драўляныя планкі, у якія ўстаўляецца бёрда.

  • Кляновыя н.

|| прым. набілічны, .

набіўка, , ж.

  1. гл. набіць.

  2. Матэрыял, якім набіта, напоўнена што-н.

    • Валасяная н. матраца.

|| прым. набівачны, .

набіўны, .

  1. Зроблены пры дапамозе набівання.

    • Н. матрац.
  2. З набітым узорам.

    • Н. паркаль.
  3. Які служыць для набівання.

    • Набіўная машына.

набіцца, ; зак.

  1. Пранікнуць куды-н., запоўніць што-н. (пра пясок, пыл і пад.).

    • Снег набіўся за каўнер.
  2. Сабрацца ў вялікай колькасці дзе-н. (разм.).

    • Многа народу набілася ў клуб.
  3. Напрасіцца, навязацца (разм.).

    • Н. ў сябры.

|| незак. набівацца, .

набіць, ; зак.

  1. чаго. Убіць, наўбіваць у значнай колькасці.

    • Н. цвікоў у сцяну.
  2. Напоўніць, напхаць чым-н.

    • Н. мяшок травой.
  3. Прыбіць зверху да чаго-н. або ўдарамі насадзіць.

    • Н. абруч на бочку.
  4. чаго. Разбіць у вялікай колькасці.

    • Н. шкла.
  5. каго. Нанесці пабоі.

    • Н. дзіця.
  6. Ударамі прычыніць шкоду.

    • Н. гуз на лбе.
  7. каго-чаго. Забіць вялікую колькасць.

    • Н. качак.
  8. Зарадзіць зброю з дула.

    • Н. стрэльбу.
  9. Зрабіць узор (на тканіне; спец.).

    • Н. паркаль.

  • Бітком набіць (разм.) — напоўніць што-н. вельмі цесна, шчыльна.

  • Набіць вока (разм.) — набыць вопыт, уменне вызначыць што-н. адразу.

  • Набіць (наламаць) руку (разм.) — зрабіцца спрактыкаваным, набыць вопыт у якой-н. справе.

  • Набіць сабе цану (разм.) — узвысіць сябе ў вачах іншых.

|| незак. набіваць, .

|| наз. набіванне, і набіўка, .

наблізіцца, ; зак.

  1. да каго-чаго і без дапаўнення. Рухаючыся, перамясціцца на больш блізкую адлегласць у адносінах да каго-, чаго-н.

    • Н. да вёскі.
  2. Стаць больш блізкім па часу.

    • Набліжаецца вясна.
  3. Стаць больш чутным.

    • Гарматныя гукі ўвесь час набліжаліся.
  4. Стаць блізкім або бліжэй да каго-, чаго-н.

    • Н. да народа.
  5. Стаць падобным на каго-; што-н.

    • Н. да ідэалу.

|| незак. набліжацца, .

|| наз. набліжэнне, .

наблізіць, ; зак.

  1. Зрабіць больш блізкім у прасторавых адносінах.

  2. перан. Зрабіць такім, які адпавядае інтарэсам, патрабаванням каго-, чаго-н.

    • Н. ідэі да рэчаіснасці.
  3. Зрабіць больш блізкім па часе.

    • Н. перамогу над ворагам.
  4. Спрыяць больш блізкім адносінам з кім-, чым-н.

  5. каго-што. Зрабіць падобным на каго-, што-н., блізкім да каго-, чаго-н.

    • Н. пераклад да арыгінала.

|| незак. набліжаць, .

|| наз. набліжэнне, .

наблукацца, ; зак. (разм.).

Многа паблукаць.

  • Н. па лесе.

наблытаць, ; зак.

  1. што і чаго. Заблытаць, пераблытаць нейкую колькасць чаго-н.

    • Н. нітак.
  2. Дапусціць блытаніну, нарабіць памылак.

    • Н. у вылічэннях.