набіць, ; зак.

  1. чаго. Убіць, наўбіваць у значнай колькасці.

    • Н. цвікоў у сцяну.
  2. Напоўніць, напхаць чым-н.

    • Н. мяшок травой.
  3. Прыбіць зверху да чаго-н. або ўдарамі насадзіць.

    • Н. абруч на бочку.
  4. чаго. Разбіць у вялікай колькасці.

    • Н. шкла.
  5. каго. Нанесці пабоі.

    • Н. дзіця.
  6. Ударамі прычыніць шкоду.

    • Н. гуз на лбе.
  7. каго-чаго. Забіць вялікую колькасць.

    • Н. качак.
  8. Зарадзіць зброю з дула.

    • Н. стрэльбу.
  9. Зрабіць узор (на тканіне; спец.).

    • Н. паркаль.

  • Бітком набіць (разм.) — напоўніць што-н. вельмі цесна, шчыльна.

  • Набіць вока (разм.) — набыць вопыт, уменне вызначыць што-н. адразу.

  • Набіць (наламаць) руку (разм.) — зрабіцца спрактыкаваным, набыць вопыт у якой-н. справе.

  • Набіць сабе цану (разм.) — узвысіць сябе ў вачах іншых.

|| незак. набіваць, .

|| наз. набіванне, і набіўка, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)