Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

накідаць, ; зак.

  1. Кідаючы, ў адно месца, назбіраць нейкую колькасць чаго-н.

    • Н. кучу камення.
  2. Кідаючы, скласці ў якой-н. колькасці.

    • Н. пяць стагоў сена.
  3. Скласці ў агульных рысах; хутка намеціць, напісаць, намаляваць што-н.

    • Н. план выступлення.

|| незак. накідаць, і накідваць, .

|| наз. накід, .

накідка, , ж.

  1. Верхняе адзенне без рукавоў.

    • Плашч-н.
  2. Пакрывала на падушкі.

    • Вышываныя накідкі.

накінуцца, ; зак.

  1. Накінуўшыся, напасці на каго-н.

    • Ваўкі накінуліся на авечак.
  2. Пачаць раптам папракаць, лаяць каго-н.

    • Н. на чалавека з лаянкай.
  3. Пачаць з азартам, прагнасцю што-н. рабіць.

    • Н. на ежу.

|| незак. накідацца, і накідвацца, .

накінуць, ; зак.

  1. Кінуўшы наверх, прыкрыць, накрыць каго-, што-н.

    • Н. на плечы хустку.
  2. Тое, што і набавіць (разм.).

    • Н. рубель.

|| незак. накідаць, і накідваць, .

|| прым. накідны, .

накіп, , м.

  1. Пена, якая ўтвараецца на паверхні вадкасці пры кіпенні, а таксама цвёрды асадак на сценках пасуды, у якой што-н. кіпяцяць.

    • Н. на супе.
    • Н. у чайніку.
  2. перан. Тое, што накіпела ў сэрцы, на душы; цяжкае пачуццё ад чаго-н. непрыемнага.

    • Змыць з душы н.

накіпець, ; зак.

  1. Сабрацца асесці (пра накіп).

  2. перан. Сабрацца ў сэрцы, душы, перапоўніць сэрца, душу (пра гнеў, крыўду).

    • На душы накіпела (безас.).

|| незак. накіпаць, .

накіраванасць, , ж.

Засяроджанасць думак, жаданняў, накіраваная да якой-н. мэты.

  • Ідэйная н. твора.

накіраванне, , н.

  1. гл. накіраваць.

  2. Кірунак развіцця якога-н. дзеяння.

    • Даць н. справе.
  3. Дакумент аб прызначэнні куды-н.

    • Атрымаць н. на працу.

накіравацца, ; зак.

Пайсці, паехаць куды-н., да каго-, што-н., рушыць у якім-н. кірунку.

  • Н. ў горад.
  • Н. ў лес.

|| незак. накіроўвацца, .

накіраваць, ; зак.

  1. Вызначыць, надаць кірунак руху каму-, -чаму-н.

    • Н. машыны ў горад.
    • Н. увагу.
  2. Паслаць, адправіць, даць прызначэнне.

    • Н. хворага да ўрача.
  3. Даючы парады, навучыць чаму-н. добраму.

    • Н. на ісцінны шлях.

|| незак. накіроўваць, .

|| наз. накіраванне, .