накіп, , м.

  1. Пена, якая ўтвараецца на паверхні вадкасці пры кіпенні, а таксама цвёрды асадак на сценках пасуды, у якой што-н. кіпяцяць.

    • Н. на супе.
    • Н. у чайніку.
  2. перан. Тое, што накіпела ў сэрцы, на душы; цяжкае пачуццё ад чаго-н. непрыемнага.

    • Змыць з душы н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)