Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

уступісты, (разм.).

Які мае ўступы ​1.

  • У. бераг.
  • Уступістая вежа.

|| наз. уступістасць, .

уступіцца, ; зак.

Узяць пад ахову каго-, што-н.

  • У. за пакрыўджанага.
  • У. за чые-н. інтарэсы.

|| незак. уступацца, .

уступіць1, ; зак.

  1. Увайсці, уехаць куды-н.

    • Войскі ўступілі ў горад.
  2. Стаць членам, дзеячам, удзельнікам чаго-н.

    • У. у прафсаюз.
    • У. у калгас.
  3. Пачаць рабіць што-н. або прыйсці ў які-н. стан (у адпаведнасці са знач. наступнага наз.).

    • У. у бой.
    • У. у спрэчку.
    • У. у шлюб.
    • У. у законную сілу.
    • Новы завод уступіў у строй.
  4. Стаць нагой у што-н.

    • У. у лужыну.
  5. Ступіць на каго-, што-н.

    • У. на нагу.

|| незак. уступаць, .

|| наз. уступленне, .

уступіць2, ; зак.

  1. Добраахвотна адмовіцца на карысць іншага.

    • У. свае пазіцыі.
    • У. месца.
    • У. дарогу каму-н.
  2. Пайсці на ўступкі, згадзіцца з чым-н.

    • У. просьбам.
  3. Аказацца горшым за каго-, што-н. у якіх-н. адносінах.

    • Ён нікому не ўступіць у храбрасці.
    • Яго веды не ўступяць вашым.
  4. Прадаць або, прадаючы, аддаць дзешавей.

    • У. рэч за пяцьдзесят тысяч рублёў.

|| незак. уступаць, .

|| наз. уступка, .

уступка, , ж.

  1. гл. уступіць ​2.

  2. Адказ ад чаго-н. на карысць іншага.

    • Ісці на ўступкі.
  3. перан. Кампраміснае рашэнне, паслабленне ў чым-н.

    • Зрабіць уступку традыцыі.
  4. Скідка з назначанай цаны.

    • Прадаць тавар з уступкай.

уступны1 прым.

Які мае адносіны да ўступа ​1, мае від уступа, размешчаны ў выглядзе ўступа.

  • Уступная выемка.
  • Калоны рухаліся ва ўступным парадку.

уступны2 прым.

  1. Які з’яўляецца ўступам​2 да чаго-н., пачатковы.

    • Уступнае слова.
  2. Звязаны з паступленнем куды-н.

    • У. экзамен.
    • У. ўзнос.

уступчаты, .

Тое, што і уступісты.

|| наз. уступчатасць, .

уступчывы, .

Гатовы на ўступкі, згаворлівы, памяркоўны.

  • У. чалавек.
  • У. характар.

|| наз. уступчывасць, .