уступіць1, ; зак.

  1. Увайсці, уехаць куды-н.

    • Войскі ўступілі ў горад.
  2. Стаць членам, дзеячам, удзельнікам чаго-н.

    • У. у прафсаюз.
    • У. у калгас.
  3. Пачаць рабіць што-н. або прыйсці ў які-н. стан (у адпаведнасці са знач. наступнага наз.).

    • У. у бой.
    • У. у спрэчку.
    • У. у шлюб.
    • У. у законную сілу.
    • Новы завод уступіў у строй.
  4. Стаць нагой у што-н.

    • У. у лужыну.
  5. Ступіць на каго-, што-н.

    • У. на нагу.

|| незак. уступаць, .

|| наз. уступленне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)