Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

апало́гія, , ж. (кніжн.).

Непамернае ўсхваленне, абарона каго-, чаго-н.

|| прым. апалагетычны, .

апало́нік1, , м.

Хвастатая лічынка жабы.

|| прым. апалонікавы, .

апало́нік2, , м.

Вялікая лыжка, якой разліваюць вадкую страву.

апало́ць, ; зак.

Полючы, ачысціць ад пустазелля.

  • А. грады.

|| незак. аполваць, .

апа́лубіць, ; зак. (спец.).

Абабіць, абкласці чым-н. знадворку якое-н. збудаванне.

|| наз. апалубка, .

|| прым. апалубачны, . Апалубачныя работы.

апа́лубка, , ж. (спец.).

  1. гл. апалубіць.

  2. Форма будучай бетоннай ці жалезабетоннай канструкцыі, якая напаўняецца арматурай і бетоннай сумессю.

    • Драўляная а.
    • Стальная а.

апалу́шкі, .

Невялікія начоўкі для ачысткі зерня ў хатніх умовах.

апалчэ́нец, , м.

Чалавек, які ўступіў у апалчэнне.

|| ж. апалчэнка, .

|| прым. апалчэнскі, .

апалчэ́нне, , н.

  1. Ваеннае фарміраванне, якое ствараецца для дапамогі рэгулярнай арміі на добраахвотных пачатках.

    • Народнае а.
  2. У царскай арміі: вайсковы рэзерв з асоб, якія не былі на ваеннай службе або выйшлі па ўзросту з запасу.

    • А. другога разраду.

|| прым. апалчэнскі, .

апа́лы, .

  1. Які асыпаўся, апаў з дрэў і пад.

    • Апалае лісце.
  2. Які нізка апусціўся, абвіс.

    • Апалыя галіны яблынь.
  3. перан. Які пагоршыўся, сапсаваўся.

    • А. настрой.