Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

узарвацца, ✂; зак.

  1. Разбурыцца ад узрыву.

    • Граната ўзарвалася.
  2. перан. Парушыцца (пра цішыню і пад.).

    • Цішыня ўзарвалася.
    • Зала ўзарвалася ад апладысментаў.
  3. перан. Не стрымаць свайго абурэння, вельмі раззлавацца (разм.).

    • Ён цярпеў-цярпеў і ўзарваўся.

|| незак. узрывацца, ✂.

узарваць, ✂; зак.

  1. Разбурыць выбухам.

    • У. пераправу.
  2. Узадраць, парушыць цэласць чаго-н.

    • У. падлогу.
  3. перан. Парушыць чым-н. спакой, цішыню і пад.

    • Гром апладысментаў узарваў цішыню.
  4. перан., каго (што); пераважна безас.: Абурыць, раззлаваць (разм.).

    • Гэта несправядлівасць узарвала яго.
    • Ад яго слоў мяне ўзарвала.

|| незак. узрываць, ✂.

узасос:

  • цалавацца ўзасос (разм.) — цалавацца вельмі моцна, не адрываючыся.

узаткнуць, ✂; зак. (разм.).

  1. Насадзіць на што-н. вострае.

  2. Наспех абуць, усунуць.

    • У. боты на босыя ногі.

|| незак. устыкаць, ✂.

узацяжку:

  • курыць узацяжку — курыць зацягваючыся, удыхаючы ў сябе дым.

узбагаціцца, ✂; зак.

  1. Стаць багатым, разбагацець (разм.).

  2. перан. Папоўніцца чым-н., стаць больш багатым па саставу, зместу і пад.

    • Бібліятэка ўзбагацілася новымі выданнямі.
    • У. вопытам.

|| незак. узбагачацца, ✂.

|| наз. узбагачэнне, ✂.

узбагаціць, ✂; зак.

  1. Зрабіць багатым, заможным.

  2. перан. Зрабіць больш багатым, разнастайным па саставу, зместу і пад.

    • У. сваю памяць.

|| незак. узбагачаць, ✂.

|| наз. узбагачэнне, ✂.

узбадзёрыцца, ✂; зак.

Стаць, зрабіцца бадзёрым, падбадзёрыцца.

|| незак. узбадзёрвацца, ✂.

узбадзёрыць, ✂; зак.

Выклікаць бадзёры настрой, прыліў энергіі, падбадзёрыць.

  • Яго словы мяне ўзбадзёрылі.

|| незак. узбадзёрваць, ✂.

узбегчы, ✂; зак.

Падняцца бягом куды-н.

|| незак. узбягаць, ✂.