Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сумысна, прысл.

Знарок, наўмысна.

  • С. не прыдумаеш такую гісторыю.

сумясціцца, ✂; зак.

  1. Супасці ўсімі пунктамі пры накладанні (пра лініі, фігуры).

    • Два трохвугольнікі сумясціліся.
  2. Аказацца адначасова, сумесна існуючым у кім-, чым-н.

    • У характары гэтага чалавека сумясціліся самыя розныя рысы.

|| наз. сумяшчэнне, ✂.

сумясціць, ✂; зак.

  1. Спалучыць, злучыць разам.

    • С. работу з вучобай.
    • Нельга с. несумяшчальнае.
  2. Налажыць адно на адно (пра лініі, геаметрычныя фігуры).

    • С. сіметрычныя фігуры.

|| незак. сумяшчаць, ✂.

|| наз. сумяшчэнне, ✂.

  • С. прафесій (у аднаго работніка).

сумятлівы, ✂.

  1. Залішне мітуслівы, схільны мітусіцца.

    • С. чалавек.
  2. Поўны мітусні, клопатаў.

    • С. месяц.

|| наз. сумятлівасць, ✂.

сумятня, ✂, ж.

Бязладная беганіна, клопаты, мітусня.

  • Цэлы дзень с.
  • Паднялася страшэнная с.

сумяшчальнік, ✂, м.

Службовая асоба, якая працуе па сумяшчальніцтву.

|| ж. сумяшчальніца, ✂.

|| прым. сумяшчальніцкі, ✂.

сумяшчальніцтва, ✂, н.

Выкананне работы на якой-н. платнай пасадзе адначасова з асноўнай работай.

  • Дазволіць с. на палову стаўкі.

сумяшчальны, ✂.

Такі, які можна сумясціць з чым-н.

  • Сумяшчальныя паняцці.

|| наз. сумяшчальнасць, ✂.