Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сухарлявы, ✂.

Худы, тонкі, сухі.

  • С. чалавек.

|| наз. сухарлявасць, ✂.

сухарукі, ✂.

Які дрэнна валодае або зусім не валодае рукой (рукамі) у сувязі з атрафіяй мышцаў.

|| наз. сухарукасць, ✂.

сухастоіна, ✂, ж.

Засохлае на корані дрэва.

сухастой, ✂, м., зб.

Засохлыя на корані дрэвы.

|| наз. сухастойны, ✂.

сухата, ✂, ж.

  1. Адчуванне сухасці, адсутнасць вільготнасці (разм.).

    • С. ў роце.
  2. Гарачая сухая пагода.

    • Цэлы май стаяла с.
  3. Клопат, турбота, туга (разм.).

    • На душы с.

сухафрукты, ✂.

Сушаныя фрукты.

  • Кампот з сухафруктаў.

сухаядзенне, ✂, н. (спец.).

Выключэнне вадкасці з харчовага рацыёну на суткі.

сухі, ✂.

  1. Не замочаны, не мокры.

    • Сухая бялізна.
    • Сухое сена.
    • С. кампрэс.
  2. Пазбаўлены вільгаці, не сыры.

    • Сухія дровы.
    • С. клімат.
    • С. вецер.
  3. Які страціў свежасць, сакавітасць, мяккасць, высахлы або высушаны.

    • С. батон.
    • Сухія яблыкі.
    • Сухое малако.
    • С. харч (не вадкі).
  4. Пазбаўлены спажыўных сокаў, засохлы, амярцвелы.

    • С. куст малін.
    • С. корань.
    • Сухая рука (з атрафіраванымі мышцамі).
    • Сухая скура (з-за недастатковага выдзялення тлушчу тлушчавымі залозамі).
  5. Які праводзіцца, робіцца або праходзіць, працякае пры адсутнасці вільгаці, вадкасці.

    • Сухая тынкоўка.
    • С. кашаль (без вадкіх выдзяленняў).
  6. Нішчымны, без нічога (пра хлеб).

    • Дзіця есць с. батон.
  7. Які мае сухарлявы склад цела, хударлявы.

    • С. стары.
  8. перан. Пазбаўлены душэўнай цеплыні, дабрыні; неласкавы.

    • С. чалавек.
    • С. тон (непрыветны).
  9. перан. Скупы, лаканічны.

    • С. пералік фактаў.
  10. Пра гукі: пазбаўлены гучнасці, мяккасці.

    • С. лязгат металу.
  11. Пра лік у гульні: такі, пры якім той, хто прайграў не атрымаў ніводнага ачка.

    • Прайграць матч з сухім лікам.

◊

  • Сухі закон — забарона гандляваць моцнымі алкагольнымі напіткамі.

|| памянш. сухенькі, ✂.

|| наз. сухасць, ✂.

сухмень, ✂, ж. (разм.).

Сухое гарачае надвор’е.

сухотка, ✂, ж.

Хранічнае захворванне нервовай сістэмы, якое праяўляецца ў пашкоджанні спіннога мозга на глебе сіфілісу.

|| прым. сухоткавы, ✂.