сухі прыметнік
-
Не замочаны, не мокры.
- Сухая бялізна.
- Сухое сена.
- С. кампрэс.
-
Пазбаўлены вільгаці, не сыры.
- Сухія дровы.
- С. клімат.
- С. вецер.
-
Які страціў свежасць, сакавітасць, мяккасць, высахлы або высушаны.
- С. батон.
- Сухія яблыкі.
- Сухое малако.
- С. харч (не вадкі).
-
Пазбаўлены спажыўных сокаў, засохлы, амярцвелы.
- С. куст малін.
- С. корань.
- Сухая рука (з атрафіраванымі мышцамі).
- Сухая скура (з-за недастатковага выдзялення тлушчу тлушчавымі залозамі).
-
Які праводзіцца, робіцца або праходзіць, працякае пры адсутнасці вільгаці, вадкасці.
- Сухая тынкоўка.
- С. кашаль (без вадкіх выдзяленняў).
-
Нішчымны, без нічога (пра хлеб).
- Дзіця есць с. батон.
-
Які мае сухарлявы склад цела, хударлявы.
- С. стары.
-
пераноснае значэнне: Пазбаўлены душэўнай цеплыні, дабрыні; неласкавы.
- С. чалавек.
- С. тон (непрыветны).
-
пераноснае значэнне: Скупы, лаканічны.
- С. пералік фактаў.
-
Пра гукі: пазбаўлены гучнасці, мяккасці.
- С. лязгат металу.
-
Пра лік у гульні: такі, пры якім той, хто прайграў не атрымаў ніводнага ачка.
- Прайграць матч з сухім лікам.
Сухі закон — забарона гандляваць моцнымі алкагольнымі напіткамі.
|| памяншальная форма: сухенькі.
|| назоўнік: сухасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)