Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сутыкнуць, ; зак.

  1. Пхаючы насустрач, наблізіць адно да аднаго.

    • С. вагоны.
    • С. ілбамі (таксама перан. прымусіць уступіць у адкрытае сутыкненне).
  2. Прывесці да нечаканай сустрэчы, знаёмства з кім-н.

    • Жыццё сутыкнула яго з многімі людзьмі.

|| незак. сутыкаць, .

сутычка, , ж.

  1. Кароткі бой, узброенае сутыкненне.

    • С. перадавых часцей.
    • С. з варожай засадай.
  2. Сварка, спрэчка.

    • С. з суседкай.
  3. Тое, што і сутыкненне (у 5 знач.).

сутэнёр, , м. (пагард.).

Чалавек, які жыве на сродкі сваёй палюбоўніцы-прастытуткі.

|| прым. сутэнёрскі, .

суфікс, , м.

У граматыцы: словаўтваральная марфема, якая знаходзіцца паміж коранем і канчаткам, напр. чыт-а-ць.

|| прым. суфіксальны, .

суфіксацыя, , ж. (спец.).

Утварэнне слоў або форм слоў пры дапамозе суфіксаў.

суфле, нескл., н.

Назва кулінарных вырабаў (кандытарскіх, малочных, мясных) у выглядзе пюрэ з узбітымі бялкамі.

  • С. з яблыкаў.
  • Ягаднае с.

суфлёр, , м.

Работнік тэатра, які суфліруе акцёрам.

|| прым. суфлёрскі, .

  • Суфлёрская будка (на сцэне).

суфліраваць, ; незак.

Падказваць акцёрам словы ролі ў час спектакля.

суха...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) сухі (у 1 знач.), які мае адносіны да сухасці (у 1 знач.), напр. сухавей, сухалюбівы, сухаядзенне;
  • 2) з сухім (у 3 знач.), у сухім выглядзе, напр. сухапрасаваны, сухасалёны, сухафрукты;
  • 3) з сухім (у 4 знач.), напр. сухабокі, сухаверхі, сухарукі, сухастой.

сухавей, , м.

Сухі гарачы вецер, які нясе з сабой працяглую засуху.

|| прым. сухавейны, .