Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нагабляваць, ✂; зак.

Апрацаваць габляваннем нейкую колькасць чаго-н.

  • Н. дошак.

|| незак. нагаблёўваць, ✂.

нагаварыцца, ✂; зак.

Пагаварыць уволю.

  • Н. з сяброўкай.

нагаварыць, ✂; зак.

  1. Сказаць многа чаго-н.

    • Н. лішняга.
    • Н. непрыемнасцей.
  2. на каго (што) і без дапаўнення.

    • Узвесці паклёп.
    • Н. на дзяўчыну.
  3. Запісаць на пласцінку свой голас, чытаючы які-н. тэкст.

  4. У забабонных людзей: нашаптаць заклінанняў на што-н. (разм.).

◊

  • Нагаварыць сорак бочак арыштантаў (разм.) — расказаць шмат неверагодных гісторый.

|| незак. нагаворваць, ✂.

нагавіцы, ✂.

Споднікі, кальсоны.

  • Зрэбныя н.

|| памянш. нагавічкі, ✂.

|| прым. нагавічны, ✂.

  • Н. матэрыял.

нагавор, ✂, м.

  1. Тое, што і паклёп.

    • Арыштаваны па нагавору.
  2. Заклінанне, якое, па ўяўленню забабонных людзей, мае магічную сілу.

|| прым. нагаворны, ✂.

нагаворшчык, ✂, м. (разм.).

Той, хто ўзводзіць паклёп на каго-н.

|| ж. нагаворшчыца, ✂.

|| прым. нагаворшчыцкі, ✂.

нагадаваць, ✂; зак.

  1. Выгадаваць, вырасціць у нейкай колькасці.

    • Н. дзяцей.
    • Н. пладовых дрэў.
  2. Распладзіць.

    • Н. гусей.

|| незак. нагадоўваць, ✂.

нагадацца, ✂; зак.

Успомніцца, прыйсці на памяць.

  • Нагадалася вясна 1945-га года.

|| незак. нагадвацца, ✂.

нагадаць, ✂; зак.

  1. Выклікаць успамін.

    • Пісьмо нагадала мінулае.
  2. Успомніць.

    • Н. дзяцінства.

|| незак. нагадваць, ✂.

|| наз. нагадванне, ✂.

нагадзіцца, ✂; зак. (разм.).

  1. Нечакана трапіцца.

    • Раптам нагадзіліся паліцаі.
  2. Здарыцца.

    • Неспадзявана нагадзілася новае няшчасце.

|| незак. нагаджацца, ✂.