Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

апылкава́цца, ✂; зак.

Тое, што і апыліцца.

|| незак. апылкоўвацца, ✂.

апылкава́ць, ✂; зак.

Тое, што і апыліць (у 1 знач.).

|| незак. апылкоўваць, ✂.

|| наз. апылкаванне, ✂.

апы́львальнік, ✂, м.

Апарат для апыльвання раслін; апыляльнік (у 2 знач.).

апыля́льнік, ✂, м.

  1. Пераносчык пылку кветак з тычынак на песцік (насякомыя, птушкі, вецер, вада).

  2. Тое, што і апыльвальнік.

апыну́цца, ✂; зак.

Трапіць куды-н., аказацца ў якім-н. становішчы.

  • А. ў бядзе.

|| незак. апыніцца, ✂.

апы́рскаць, ✂; зак.

Абліць, пакрыць пырскамі.

  • А. вадой.

|| незак. апырскваць, ✂.

|| аднакр. апырснуць, ✂.

|| звар. апырскацца, ✂.

|| незак. апырсквацца, ✂.

|| наз. апырскванне, ✂.

апы́рсквальнік, ✂, м.

Апарат для апырсквання раслін.

апыта́льнік, ✂, м.

Пералік пытанняў па якой-н. тэме, пры зборы якіх-н. звестак; анкета.

апыта́ць, ✂; зак.

Сабраць адказы на якія-н. пытанні.

  • А. усіх прысутных.

|| незак. апытваць, ✂.

|| наз. апытанне, ✂.

|| прым. апытальны, ✂.

  • А. ліст.

апяка́ць, ✂; незак.

Тое, што і апекаваць.

  • А. дзяцей.