Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

суродзіч, ✂, м.

  1. Сваяк, родзіч.

  2. Чалавек, блізкі з кім-н. па паходжанні, нацыянальнай прыналежнасці, месцы нараджэння.

  3. перан. Жывёліна або расліна, што належыць да аднаго роду.

    • Хатняя кошка і яе дзікія суродзічы.

сурок, ✂, м.

Невялікі грызун сямейства вавёркавых, які зімой залягае ў спячку.

|| прым. сурковы, ✂.

сурокі, ✂, н. (разм.).

У народных павер’ях: няшчасце, хвароба і пад., прынесеныя каму-н. нядобрым вокам.

сурочыць, ✂; зак. (разм.).

  1. У народных павер’ях: прынесці няшчасце, хваробу і пад. каму-н. паганым (ліхім) вокам.

  2. Пахвальбой, прадказваннямі пашкодзіць каму-, чаму-н.

    • Не хвалі сына, а то можна с.

сурык, ✂, м.

Мінеральная чырвона-аранжавая або чырвона-карычневая фарба.

  • Свінцовы с.

|| прым. сурыкавы, ✂.

сусаль, ✂, ж. (спец.).

Тонкія пласцінкі, плёнкі з розных металаў (золата, серабра, медзі і інш.), якія служаць для дэкаратыўнага аздаблення якіх-н. вырабаў.

|| прым. сусальны, ✂.

  • Сусальнае золата.
  • С. пернік.

сусальны, ✂.

  1. гл. сусаль.

  2. перан. Які вызначаецца ўяўнай прыгажосцю, саладжавасцю.

    • Сусальныя прамовы.

|| наз. сусальнасць, ✂.

сусвет, ✂, м.

  1. (С вялікае). Увесь свет, бясконцы ў часе і прасторы, разнастайны па формах, якія прымае матэрыя ў працэсе свайго развіцця.

    • Разгадаць тайны Сусвету.
  2. Зямны шар, Зямля, усе краіны.

    • Аб’ехаць увесь с.

|| прым. сусветны, ✂.

  • Сусветная прастора.

сусветна-гістарычны, ✂ (высок.).

Які мае значэнне для развіцця усёй сусветнай гісторыі.

сусветны, ✂.

  1. гл. сусвет.

  2. Які распаўсюджваецца на ўвесь свет, адносіцца да ўсяго свету.

    • Сусветная гісторыя.
    • С. кангрэс моладзі (розных краін свету).

◊

  • Сусветны смутак — які выклікае жалобу ва ўсіх людзей свету.